карэспандэнт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Літаратурны супрацоўнік газеты, часопіса, радыё, тэлебачання і іншых органаў інфармацыі, які дасылае ім звесткі пра бягучыя падзеі. Карэспандэнт радыё. ▪ Памыйка адкрыўся Рыгору, што ён з’яўляецца карэспандэнтам некалькіх сталічных і правінцыяльных газет. Гартны.

2. Асоба ці ўстанова, якая перапісваецца з іншай асобай або ўстановай.

•••

Спецыяльны карэспандэнт — выязны карэспандэнт, які выконвае спецыяльныя даручэнні сваёй рэдакцыі.

Уласны карэспандэнт — карэспандэнт, які рэгулярна забяспечвае свой орган інфармацыяй, пастаянна працуючы і пражываючы ў іншым месцы.

Член-карэспандэнт гл. член.

[Ад лац. correspondere — паведамляць, інфармаваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)