пала́зіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак.
Лазіць некаторы час. Палазіць па гарах. □ Палазіў Якуш ля воза, выцягнуў рыдлёўку, узяў сякеру дый падаўся [у лес]. Скрыган.
палакірава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад палакіраваць (у 1 знач.).
палакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
1. Пакрыць лакам. Палакіраваць кніжную шафу.
2. і без дап. Накіраваць некаторы час.
палама́ны і пало́маны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад паламаць.
2. у знач. прым. Сапсаваны, няспраўны. Ужо некалькі паламаных калёс ляжала ў канаве. Ставер. На двары нейкая пустка, валяюцца паламаныя весніцы. С. Александровіч.
палама́цца, ‑ломіцца; пр. паламаўся, ‑малася; заг. ‑ламіся; незак.
1. Раздзяліцца, распасціся на часткі пад дзеяннем якой‑н. сілы. Скрынка была збіта з тоненькіх дошчачак — бойся, што паломяцца. Пташнікаў. [Дзіміна:] — Паламаўся электрод, але зрасцілі. Карпаў. // Лёгка паддацца ломцы; стаць ломкім, крохкім. [Вольга:] — Авёс ад перастою паламаўся... не можна жаць. Мележ.
2. Сапсавацца, стаць непрыгодным. Крэсла паламалася. □ [Куліна:] — Сёння дажджу няма, таксі павінна пайсці. Гэта ўчора нешта ў ім паламалася. Чыгрынаў.
3. перан. Парушыцца, разбурыцца (пра што‑н. прывычнае, традыцыйнае). На станцыі [Шура] доўга чакала цягніка. Расклад яго цяпер зусім паламаўся. Арабей. // Змяніцца ў горшы бок. Але абураў і мучыў сам факт. Лёдзя не паступіла [вучыцца], і жыццё яе паламалася. Карпаў.
палама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; пр. паламаў, ‑ламала; заг. паламі; зак., каго-што.
1. Згінаючы або ўдараючы з сілай, раздзяліць што‑н. на часткі. Агарадзіў [Лабановіч].. грушку высокімі коллямі, каб не патаптала і не паламала яе жывёла. Колас. Зашумелі воды, узняліся хвалі, У напорнай плыні крыгі паламалі. Русак. // Сапсаваць, зрабіць непрыдатны для чаго‑н. Паламаў [Сцепуржынскі] малатарню і дзеўся немаведама дзе. Чорны.
2. Пакалечыць, знявечыць, пашкодзіць. — Кажуць, [Мікалай Іванавіч] рэбры паламаў і правую руку вывіхнуў. Жычка. [Дзяўчына] хацела стаць па левую нагу і не здолела. Ёй прыйшлося абаперціся на Андрэя. — Здаецца, я паламала нагу. Васілёнак.
3. (ужываецца звычайна ў форме інф. або пр. часу); перан. Парушыць, разбурыць (што‑н. прывычнае, традыцыйнае). [Сарочын:] — Выглянула сонца, узляцелі самалёты, і палкавыя ўрачы паламалі паліклінічны прыём... Алешка. // Змяніць у горшы бок. Паламаць жыццё. □ «Яна [Шура] хацела паступіць у педагагічны інстытут, а мо і ва універсітэт. Вайна ўсё паламала». Арабей.
4. Зламаць усё, многае. — Бярыце, усе бярыце. Я аб гэтыя арэхі ўсе зубы паламаў, — сказаў Валодзя. Ваданосаў.
палане́з, ‑а, м.
1. Урачысты бальны танец, які вядзе пачатак ад польскага народнага танца; музыка гэтага танца. Гукі паланеза. □ Мазуркі, абэркі, паланезы, танга, вальсы... Танцы ў розным тэмпе, з розным настроем, у кожнага была свая душа, свой гукавы воблік. Дамашэвіч.
2. Музычны твор у рытме гэтага танца.
[Фр. polonaise — польскі.]
палане́нне, ‑я, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. палаюць (у 1, 2 знач.).
2. Разм. Палон. А дзе ж той выхад? дзе збавенне З няволі цяжкай, з паланення? Колас.
паланёны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паланіць.
паланізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.
1. Апалячыцца (апалячвацца).
2. толькі незак. Зал. да паланізаваць.