пак 1, ‑а, м.
Стос або вязка пэўных прадметаў. Пак газет. □ Справавод пазіраў на.. [Смачнага], схіляў галаву ў знак згоды, усміхаўся. Потым паклаў перад Смачным пак паперы і выйшаў. Галавач. Тут [у заезным двары] уночы людзі спяць на бруднай падлозе, на скрынях і паках з таварамі. Бядуля.
[Ням. Pack.]
пак 2, ‑у, м.
Спец. Шматгадовы лёд у палярных водах.
[Англ. pack.]
пакава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пакоўкі 1; прызначаны для пакоўкі 1. Пакавальны цэх. Пакавальная тканіна.
пакава́льшчык, ‑а, м.
Той, хто займаецца пакоўкай чаго‑н. Пакавальшчык кніг.
пакава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пакаваць 1.
пакава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.
1. Складваць рэчы, збіраючыся ў дарогу. [Андрэй:] — Новы дом будзе гатовы праз месяц. Так што, Марына, ужо можна пачаць пакавацца. Шахавец. Пачала [маці] ператрасаць куфэрак, складваць бялізну, пакавацца: дарога ж не маленькая. Якімовіч.
2. Зал. да панаваць.
пакава́ць 1, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.
Складаць рэчы ў якую‑н. тару, звязваць іх у вузлы, пакі. Пакаваць кнігі ў чамадан. □ Мы сядзелі вакол буржуйкі і пакавалі ў скрынкі падарункі салдатам. Асіпенка. У гасцінай сварыліся, збіралі, пакавалі і зноў распакоўвалі рэчы. Бажко.
пакава́ць 2, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
1. і без дап. Каваць некаторы час. [Кавалёў:] — А мне іншы раз хочацца пакаваць, бо я не толькі Кавалёў, я яшчэ і каваль. Чарнышэвіч.
2. Разм. Расходаваць каваннем усё, многае. Пакаваць усё жалеза.
па́кавы 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пака 1.
па́кавы 2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да пака 2. Пакавы лёд.
пакадзі́ць, ‑каджу, ‑кадзіш, ‑кадзіць; зак.
Кадзіць некаторы час. Пакадзіць кадзілам.
пакаёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пакоя. У сэрца папросіш парады — Яно да паслугі гатова: Вядзе з пакаёвай засады Пад лівень, на вецер жыццёвы. Прануза.
2. Які знаходзіцца, жыве, расце ў пакоі. Служанкі вывелі на прагулку пакаёвых сабачак. Карпюк. Толькі ведай: да пары квітнеюць Кветкі пакаёвыя ў цяпле. Ставер.
•••
Пакаёвая тэмпература гл. тэмпература.