Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паёк, пайка, м.

Ежа або прадукты, якія выдаюцца ў пэўнай колькасці і на пэўны час. Сухі паёк. □ Хлопцы аддалі.. [аленю] рэшту свайго хлебнага пайка, а самі вячэралі без хлеба. Шамякін. Салдаты частавалі адзін аднаго небагатым сваім пайком. Мележ.

паёрзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Ёрзаць некаторы час. Паёрзаць на крэсле.