паламацца, ‑ломіцца; пр. паламаўся, ‑малася; заг. ‑ламіся; незак.

1. Раздзяліцца, распасціся на часткі пад дзеяннем якой‑н. сілы. Скрынка была збіта з тоненькіх дошчачак — бойся, што паломяцца. Пташнікаў. [Дзіміна:] — Паламаўся электрод, але зрасцілі. Карпаў. // Лёгка паддацца ломцы; стаць ломкім, крохкім. [Вольга:] — Авёс ад перастою паламаўся... не можна жаць. Мележ.

2. Сапсавацца, стаць непрыгодным. Крэсла паламалася. ▪ [Куліна:] — Сёння дажджу няма, таксі павінна пайсці. Гэта ўчора нешта ў ім паламалася. Чыгрынаў.

3. перан. Парушыцца, разбурыцца (пра што‑н. прывычнае, традыцыйнае). На станцыі [Шура] доўга чакала цягніка. Расклад яго цяпер зусім паламаўся. Арабей. // Змяніцца ў горшы бок. Але абураў і мучыў сам факт. Лёдзя не паступіла [вучыцца], і жыццё яе паламалася. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)