кантралёрскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантралёра, належыць яму.
кантралёрскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантралёра, належыць яму.
кантра́льта,
Самы нізкі жаночы голас (у спевах).
[Іт. contralto.]
кантра́льтавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантральта.
кантралява́цца, ‑люецца;
кантралява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе;
Праводзіць кантроль, сачыць за правільнасцю дзеянняў каго‑, чаго‑н.; правяраць.
кантрама́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантрамаркі.
кантрама́рка, ‑і,
Талон або другі ўмоўны знак, які замяняе білет пры ўваходзе ў тэатр, цырк і інш.
[Фр. contremarque.]
кантрапу́нкт, ‑а,
1. Від шматгалосся, заснаваны на адначасовым гарманічным спалучэнні некалькіх самастойных галасоў, а таксама навука пра разнавіднасці і правілы падобных спалучэнняў.
2. Аддзел тэорыі музыкі, прысвечаны вывучэнню такіх спалучэнняў.
3. Мелодыя, якая гучыць адначасова з асноўнай мелодыяй.
[Ням. Kontrapunkt.]
кантрапу́нктны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантрапункта.
кантрапункты́чны, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на правілах кантрапункта.