карнеты́ст, ‑а,
Музыкант, які іграе на карнеце 2.
карнеты́ст, ‑а,
Музыкант, які іграе на карнеце 2.
карне́т-а-пісто́н, ‑а,
Карнет 2 з поршневы вентыльным механізмам.
[Фр. cornet à piston.]
карні́з, ‑а,
1. Гарызантальны выступ, які завяршае сцяну будынка, абрамляе вокны, дзверы.
2. Уступ, які цягнецца вузкай палоскай уздоўж абрывістага схілу гор, часта на значнай вышыні.
3. Папярочка над акном, дзвярамі, на якую вешаюць парцьеры, шторы.
[Ад грэч. korōnis — завяршэнне.]
карні́зны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да карніза.
ка́рнік, ‑а,
Член карнага атрада, карнай экспедыцыі.
карні́лавец, ‑лаўца,
Удзельнік карнілаўскага мяцяжу.
карні́лаўшчына, ‑ы,
Контррэвалюцыйны мяцеж у Расіі ў жніўні 1917 г., на чале якога стаяў генерал Карнілаў.
карнішо́н, ‑а,
Маленькі, зняты хутка пасля цвіцення агурок, прызначаны для марынавання.
[Фр. cornichon.]
ка́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае сваёй мэтай караць каго‑н., прызначаны для пакарання.
карняві́шча, ‑а,
1. Тое, што і карэнішча.
2. Карэнне (дрэва).