Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кансо́рцыум, ‑а, м.

Часовае пагадненне паміж некалькімі капіталістычнымі банкамі або прамысловымі кампаніямі для сумеснага правядзення фінансавых і інш. аперацыя.

[Ад лац. consortium — саўдзел.]

канспе́кт, ‑а, М ‑кце, м.

Кароткі запіс зместу чаго‑н. Канспект лекцый. Канспект твораў У.І. Леніна. Канспект урока. // Сшытак з такім запісам. [Алеся] з шумам загарнула канспект, энергічна пляснула па ім рукой. Васілевіч.

[Ад лац. conspectus — агляд.]

канспектава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. канспектаваць.

канспектава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да канспектаваць.

канспектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Складаць канспект чаго‑н. Канспектаваць кнігу. Канспектаваць лекцыю.

канспекты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць канспектыўнага; кароткасць, сцісласць. Канспектыўнасць выкладання.

канспекты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае характар канспекта; кароткі, сціплы. Канспектыўны пераказ даклада. Канспектыўнае паведамленне.

канспірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

Захоўваць канспірацыю; таіцца, хавацца. Мірон стварыў ячэйку ў вёсцы, з якою амаль што не канспіраваўся, на нарадах шмат гаварыў і прарочыў хуткую міжнародную рэвалюцыю. Пестрак. — Чалавек павінен ведаць мясцовасць, людзей, умець найлепш канспіравацца. Кулакоўскі.

канспірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што і без дап.

Прымяняць метады канспірацыі, захоўваць у тайне што‑н. Канспіраваць дзейнасць. Умець канспіраваць.

канспіра́тар, ‑а, м.

Той, хто канспіруецца, умее канспіравацца. Вопытны канспіратар.

[Ад лац. conspirator — змоўшчык.]