Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

катале́псія, ‑і, ж.

Стан поўнай нерухомасці з застываннем чалавека ў той або іншай позе, які ўзнікае ад моцнага хвалявання, пры некаторых нервовых і псіхічных хваробах, пад уздзеяннем гіпнозу.

[Ад грэч. katálēpsis — схватванне.]

катале́птык, ‑а, м.

Чалавек, хворы на каталепсію.

каталепты́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да каталептык.

каталепты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каталепсіі. Каталептычны прыпадак.

ката́ліз, ‑у, м.

Узбуджэнне хімічнай рэакцыі або змяненне яе скорасці пад уздзеяннем каталізатараў.

[Ад грэч. katálysis — разбурэнне.]

каталіза́тар, ‑а, м.

Рэчыва, якое паскарае або запавольвае ход хімічнай рэакцыі, але само застаецца нязменным.

каталі́к,

гл. католік.

каталіко́с, ‑а, м.

Тытул духоўнай асобы (патрыярха) у армяна-грыгарыянскай, а таксама ў грузінскай праваслаўнай царкве.

[Ад грэч. katholikós — галоўны, усеагульны.]

каталіты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каталізу, звязаны з каталізам. Каталітычная рэакцыя. Каталітычныя працэсы.

каталі́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каталіцызму, да католікаў. Каталіцкая царква. Каталіцкія абрады. Каталіцкая вера.