кассё, ‑я́;
Ручка ў касе 2; касільна.
кассё, ‑я́;
Ручка ў касе 2; касільна.
ка́ста, ‑ы,
1. У Індыі і некаторых іншых краінах Усходу — грамадская група, строга адасобленая паходжаннем, родам заняткаў і прававым становішчам сваіх членаў.
2.
[Партуг. casta — род, пакаленне ад лац. castus — чысты.]
ка́ставасць, ‑і,
Саслоўная або прафесіянальная адасобленасць, групаўшчына.
ка́ставы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да касты, уласцівы касце.
кастае́да, ‑ы,
Народная назва карыесу.
кастало́м, ‑у,
Расліна сямейства бурачнікавых з белымі, сінімі, блакітнымі або чырвонымі кветкамі, сабранымі ў мяцёлчатыя суквецці (ужываецца ў народнай медыцыне).
кастанье́ты, ‑ньет;
Ударны музычны інструмент іспанцаў з дзвюх злучаных між сабой пластмасавых або драўляных пласцінак, якімі рытмічна пастукваюць, надзеўшы на пальцы.
[Ісп. castañetas.]
кастапра́ў, ‑права,
Даўней — лекар, які ўмеў ставіць на месца вывіхнутыя косці або правільна састаўляць пераламаныя.
кастарэ́з, ‑а,
Майстар разьбы па косці.
кастарэ́зны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да разьбы па косці.