Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

капані́ца, ‑ы, ж.

Абл. Матыка. Саша знаходзіць у пажоўклай і палеглай траве каліўе бульбы, выварочвае капаніцай мокрую зямлю. Шамякін.

капані́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.

Абл. Апрацоўваць, рыхліць капаніцай. Перакопвалі.. [поле] рыдлёўкамі, капанічылі капаніцамі, аралі. Сачанка.

капа́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. капа́ць. Кананне канала.

2. Дзеянне паводле дзеясл. капацца (у 1, 2 знач.). Залішняе кананне ў псіхалогіі чалавека характарызуюць і раннія апавяданні К. Чорнага. Адамовіч.

капану́ць і капяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Разм. Тое, што і капну́ць.

капа́ны і ко́паны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад капа́ць.

2. у знач. прым. Вычасаны з дрэва, выкапанага з коранем; не гнуты (пра полаз).

ка́пар 1,

гл. капёр.

ка́пар 2, ‑а, м.

Дзіцячая або жаночая цёплая, на ўсю галаву шапка прамавугольнага пакрою з завязкамі пад падбародкам. З-пад насунутага на лоб капара блішчалі адны вочы. Сабаленка.

капарну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Абл. Капнуць. «А што, каб гэтай гразі нацягаць на поле, — думаў, ходзячы тут, Лабановіч. — Поле ж пустое: капарні нагою — і жоўтага пяску дастанеш». Колас.

капатава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. капатаваць.

капатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

Спец.

1. Накрыць (пакрываць) якую‑н. частку самалёта, аўтамабіля і пад. капотам ​1 (у 2 знач.).

2. Перакуліцца (перакульвацца) цераз насавую частку пры аварыі (пра самалёт, аўтамабіль).

[Ад фр. capoter.]

капата́ж, ‑у, м.

Спец. Від аварыі: перакульванне самалёта цераз насавую частку пры пасадцы або ўзлёце.

[Фр. capotage.]