кадзі́раванне, ‑я,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuкадзі́равацца, ‑руецца;
кадзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Зашыфраваць (зашыфроўваць); паведамленне пэўнымі ўмоўнымі знакамі 1 (кодам).
кадзіро́вачны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для кадзіравання.
кадзіро́ўшчык, ‑а,
Спецыяліст па кадзіраванню.
кадзі́ць, каджу, кадзіш, кадзіць;
Раскалыхваючы ў руцэ кадзіла, курыць ладанам або іншымі пахучымі рэчывамі ў час набажэнства.
кадзь, ‑і,
Вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі, для захоўвання розных сельскагаспадарчых прадуктаў.
ка́дка, ‑і,
Невялікая кадзь; кадушка.
ка́дміевы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кадмію, мае ў сабе кадмій.
ка́дмій, ‑ю,
1. Хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які знаходзіцца пераважна ў цынкавых рудах.
2. Жоўтая фарба розных адценняў, якая прымяняецца ў алейным жывапісе, кераміцы і інш.
[Лац. cadmium.]