кадка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Невялікая кадзь; кадушка. Дубовы ліст, і хрэн, і кроп кладуць з гуркамі ў кадкі. Вялюгін. І [Маці] лічыць дні, Каб хутчэй дачакацца, Хлебны квас прыгатуе ў ліпавай кадцы. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)