Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карбамі́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карбаміду. Карбамідныя смолы.

карбана́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Філе маладой свініны, запечанае з часнаком і мускатным арэхам.

[Фр. carbonade.]

карбана́рый, ‑я, м.

Член тайнага таварыства, заснаванага ў Італіі ў пачатку 19 ст. для барацьбы супраць чужаземнага прыгнёту, за ўз’яднанне Італіі.

[Іт. carbonaro.]

карбана́т, ‑у, М ‑наце, м.

Спец.

1. Соль вугальнай кіслаты (сода, паташ і інш.).

2. Мінералы, якія з’яўляюцца вуглякіслымі солямі розных металаў.

3. Чорны алмаз дробназярністай будовы, які прымяняецца для бурэння, шліфоўкі.

[Ад лац. carbo, carbonis — вугаль.]

карбана́тны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе карбанат (у 1 знач.). Карбанатныя пароды.

карбанізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) карбанізацыю.

карбанізацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для карбанізацыі. Карбанізацыйная сутычка.

карбаніза́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Насычэнне якога‑н. раствору, вадкасці вуглякіслым газам. Карбанізацыя піва.

2. Спосаб умацавання будаўнічых матэрыялаў, якія змяшчаюць вапну, шляхам апрацоўкі іх вуглякіслым газам.

[Ад лац. carbo, carbonis — вугаль.]

карбані́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Выбуховае рэчыва, якое складаецца з нітрагліцэрыны, аржаной мукі і салетры; слабы дынаміт.

[Лац. carbo, carbonis — вугаль.]

карбару́нд, ‑у, М ‑дзе, м.

Злучэнне крэмнію з вугляродам — вельмі цвёрдае крышталічнае рэчыва, якое прымяняецца для шліфоўкі сталі, вырабу вогнетрывалых матэрыялаў і пад.

[Ад лац. carbo — вугаль і ням. rund — круглы.]