Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паво́ддзе, ‑я, н., зб.

Павады. Калматыя ад інею коні пафырквалі, тузалі паводдзем. Лынькоў. Звінелі коні цуглямі, паводдзе з плота рвалі, а з коннікамі смуглымі дзяўчаты жартавалі. Гаўрусёў.

паво́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да павадзіць.

паво́дзіны, ‑дзін; адз. няма.

Спосаб жыцця; сукупнасць дзеянняў. Культурным паводзіны. Этычныя нормы паводзін. □ Кожны стараўся як найпаўней абмаляваць свае паводзіны з часу разлукі. Гартны. Прад вачыма [Кірылы] паўстаў схуднелы твар маці, якая стала негаваркой і абыякавай да яго паводзін. Кавалёў. // Манера трымаць сябе, рабіць што‑н.; характар учынкаў. Мадам Гамрэкелі сказала, што ў Сімонавых паводзінах адразу відаць несамавітасць ягонага роду. Самуйлёнак. Хлопцы прамаўчалі, цікуючы за паводзінамі брыгадзіра. Якімовіч. // Выкананне правіл ўнутранага распарадку. Правілы паводзін у школе. Адзнакі па паводзінах. // Рэакцыя арганізма на якое‑н. уздзеянне. Вывучаць паводзіны жывёл.

паво́дзіцца, ‑водзіцца; безас. незак.

Разм.

1. Жыцца; складвацца (пра ўмовы жыцця, працы і пад.). Букрэй разгаварыўся з Панасам, распытваў яго, як паводзілася ў палякаў, што ён чуў там і бачыў. Колас. [Нахлябіч] хацеў ужо ісці далей, але Пніцкі перапыніў яго: — Ну, як вам паводзіцца? Чорны.

2. Быць прынятым. Так у нас паводзіцца. Паводзіцца здаўна.

3. Разм. Тое, што і паводзіць сябе (гл. паводзіць). Гэта сапраўды было ўсё. Цяпер .. [Алесь] не мог паводзіцца, як раней. Караткевіч.

паво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; незак.

1. каго. Вадзіць каня пры ворыве, абворванні чаго‑н.

2. чым. Рабіць рух чым‑н. Афіцэр нездаволена паводзіць плячамі, хмурнее яго прадаўгаваты выпешчаны твар. Навуменка. Дзік стаяў і паволі паводзіў галавою, цяжка сапучы. Пташнікаў.

•••

Паводзіць сябе — трымаць сябе якім‑н. чынам. Усе тут паводзяць сябе вельмі стрымана, ціха. Брыль.

паво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Часовае падняцце вады ў вадаёмах у выніку раставання снегу або вялікіх дажджоў. Вуліца праходзіла такою лагчынаю, што вясной у час паводкі рабілася як рака. Чарнышэвіч. Калі была паводка,.. [Нёман] разліваўся больш чым на кіламетр. Гурскі.

паво́дкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паводкі. Урадлівы пласт зямлі пачынаюць змываць паводкавыя воды. Сачанка.

паво́дле, прыназ. з Р.

Спалучэнне з прыназоўнікам «паводле» выражае аб’ектыўныя адносіны і абазначае: у адпаведнасці з чым‑н., згодна з якімі‑н. прыметамі. Апісанне Палесся падаецца паводле Я. Коласа. □ Гаварыў.. [Туравец] непаслядоўна, паводле таго, як успамінаў, але гэта не змяншала ўражання ад загада. Мележ. Нізкія, паводле даўжыні сваёй, будынкі стаялі паабапал двара. Чорны.

паво́зачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да павозкі. Павозачны кузаў.

2. у знач. наз. паво́зачны, ‑ага, м. Той, хто кіруе коньмі.

паво́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Просты колавы экіпаж без рысораў. Уся дарога была забіта аўтамашынамі, павозкамі, салдатамі. Мележ. Па мёрзлай дарозе тарахцелі тры павозкі. Федасеенка.