1.каго. Вадзіць каня пры ворыве, абворванні чаго‑н.
2.чым. Рабіць рух чым‑н. Афіцэр нездаволена паводзіць плячамі, хмурнее яго прадаўгаваты выпешчаны твар.Навуменка.Дзік стаяў і паволі паводзіў галавою, цяжка сапучы.Пташнікаў.
•••
Паводзіць сябе — трымаць сябе якім‑н. чынам. Усе тут паводзяць сябе вельмі стрымана, ціха.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)