паводзіны, ‑дзін; адз. няма.

Спосаб жыцця; сукупнасць дзеянняў. Культурным паводзіны. Этычныя нормы паводзін. ▪ Кожны стараўся як найпаўней абмаляваць свае паводзіны з часу разлукі. Гартны. Прад вачыма [Кірылы] паўстаў схуднелы твар маці, якая стала негаваркой і абыякавай да яго паводзін. Кавалёў. // Манера трымаць сябе, рабіць што‑н.; характар учынкаў. Мадам Гамрэкелі сказала, што ў Сімонавых паводзінах адразу відаць несамавітасць ягонага роду. Самуйлёнак. Хлопцы прамаўчалі, цікуючы за паводзінамі брыгадзіра. Якімовіч. // Выкананне правіл ўнутранага распарадку. Правілы паводзін у школе. Адзнакі па паводзінах. // Рэакцыя арганізма на якое‑н. уздзеянне. Вывучаць паводзіны жывёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)