Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

канкрэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які рэальна існуе, дакладны, прадметна акрэслены; проціл. абстрактны, адцягнены. Канкрэтная прапанова. Канкрэтныя ўмовы. □ Ніколі не думала Ірына, што сказаныя ёю цяпер гэтыя словы праз нейкі час ператварацца ў вельмі канкрэтную для яе справу, стануць як бы праграмай. Чорны.

канкрэтызава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да канкрэтызаваць.

канкрэтызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Даць (даваць) канкрэтнае вырашэнне чаму‑н.; удакладніць (удакладняць) што‑н. Канкрэтызаваць прапанову. Канкрэтызаваць агульнае палажэнне. Канкрэтызаваць план.

канкрэтыза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. канкрэтызаваць.

канкурса́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Удзельнік конкурсу (у 1 знач.).

канкурса́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да канкурсант.

канкуры́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. канкурыраваць.

канкуры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Сапернічаць, змагацца з кім‑н. за лепшыя вынікі ў чым‑н.

2. Удзельнічаць у канкурэнцыі (у 2 знач.).

канкурэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто канкурыруе з кім‑н. Барацьба канкурэнтаў за рынкі збыту. □ «Таксама прыехалі паступаць», — заўважыў сам сабе Сцёпка.. і паглядзеў на гэтых маладых людзей, як на сваіх канкурэнтаў. Колас.

канкурэнтаздо́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць канкурэнтаздольнага.