Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

задушэ́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць задушэўнага. Паэтычны талент Паўлюка Труса вызначаецца глыбокай лірычнай задушэўнасцю і шчырасцю. Хведаровіч.

задушэ́ўны, ‑ая, ‑ае.

Сардэчны, шчыры. Размова з капітанам атрымалася шчырай, задушэўнай. Краўчанка. Голас дзяўчыны, лагодны, задушэўны, навяваў успаміны аб далёкіх днях маладосці. Ваданосаў. // Інтымны, глыбока асабісты. Усе выхаванцы любяць Ніну Уладзіміраўну, давяраюць ёй самыя задушэўныя свае мары. «Звязда».

зады́баць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Ідучы, дыбаючы, апынуцца дзе‑н. Далёка завываў.

зады́баць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць дыбаць.

задыме́ць 1, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Пацямнець ад сажы, дыму; задыміцца ​1. Столь у лазні задымела. Смалакуры задымелі.

задыме́ць 2, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Пачаць дымець; задыміць ​2.

задымі́цца 1, ‑дымлюся, ‑дымішся, ‑дыміцца; зак.

Пацямнець ад сажы, дыму; задымець ​1. За месяц .. ляснога жыцця ўвесь задымішся, як смаляк. Лупсякоў.

задымі́цца 2, ‑дыміцца; зак.

Пачаць дыміцца.

задымі́ць 1, ‑дымлю, ‑дыміш, ‑дыміць; зак., каго-што.

Закурыць, закапціць. Задыміць столь. // Напоўніць дымам.

задымі́ць 2, ‑дымлю, ‑дыміш, ‑дыміць; зак.

Пачаць дыміць.

зады́мленасць, ‑і, ж.

Стан задымленага (у 2 знач.).

зады́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад задыміць ​1.

2. у знач. прым. Пацямнелы ад дыму, сажы. Казалі, у лагчыне калісьці красавалася вёска, — цяпер на тым месцы не было нават задымленых печышчаў. Мележ. Задымленая маленькая кузня нагадвала тыя часы, калі [Міхал] з Тэафілам працавалі ўдваіх вечарамі ў гулкім кавальскім цэху. Самуйлёнак.

задыскава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Апрацаваць глебу дыскавай бараной, дыскавым культыватарам. Задыскаваць асенняе ворыва.

зады́ханы, ‑ая, ‑ае.

Які задыхаўся, пачаў цяжка і часта дыхаць. Маці ўбегла задыханая, перапалоханая. Мележ. Коні, узмыленыя і задыханыя, пяліся ў пастронках, гналі баразну. Капыловіч.