Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зюзю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Весці лёгкую, вольную размову. Старыя ціхенька зюзюкаюць пра каня, пра карову. Бядуля.

зюйд, ‑у, М ‑дзе, м.

Спец.

1. Поўдзень, паўднёвы напрамак. Трымаць курс на зюйд.

2. Паўднёвы вецер.

[Ням. Züd.]

зю́йдавы, ‑ая, ‑ае.

Паўднёвы. Зюйдавы вецер.

зюйдве́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм.

1. Шырокі непрамакальны плашч з капюшонам.

2. Непрамакальны капялюш з цыраты.

зюйд-ве́ст, ‑у, М ‑сце, м.

Спец.

1. Паўднёвы захад, паўднёва-заходні напрамак. Курс на зюйд-вест.

2. Паўднёва-заходні вецер.

зюйд-ве́ставы, ‑ая, ‑ае.

Паўднёва-заходні. Зюйд-веставы вецер.

зюйд-о́ст, ‑у, М ‑сце, м.

Спец.

1. Паўднёвы ўсход, паўднёва-ўсходні напрамак.

2. Паўднёва-ўсходні вецер.

зюйд-о́ставы, ‑ая, ‑ае.

Паўднёва-ўсходні. Зюйд-оставы вецер.