Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зрабі́цца, зраблюся, зробішся, зробіцца.

Зак. да рабіцца (у 1, 2 і 3 знач.).

зрабі́ць, зраблю, зробіш, зробіць.

Зак. да рабіць.

•••

Зрабі(це) ласку — ужываецца пры ветлівай просьбе.

Зрабіць белае чорным — паказаць што‑н. не так, як ёсць на самай справе, а наадварот.

Нічога не зробіш (не папішаш) — іншага выйсця няма; прыходзіцца мірыцца з тым, што ёсць.

зрадзе́ць, ‑ее, зак.

Разм. Стаць рэдкім; парадзець. Канюшына зрадзела.

зрадзі́ць, зродзіць; зак.

Абл. Тое, што і урадзіць. Гаварылі пра гуркі, што зрадзілі ў гэтым годзе. Дамашэвіч.

зрадні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Стаць блізкімі, пасябраваць. Дзеці добрыя ўсюды, не любіць іх нельга, але гэтых, з якімі за дні вучобы .. [Святлана] паспела зрадніцца, пакідаць цяжка. Шахавец. // Прывыкнуць да чаго‑н., зжыцца з чым‑н. Да МТС [Лукаш] прывык, як да ўласнай хаты. Ён зрадніўся з ёю. Чарнышэвіч.

зрадні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Зблізіць, зрабіць сябрамі, цесна звязаць. Агульнае гора зрадніла [Івана і Анютку] ціхай маўклівасцю. Быкаў. Расія.. зрадніла Міцкевіча з дзекабрыстамі. Лойка.

зраза́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. зразаць — зрэзаць (у 1 знач.).

зраза́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зрэзацца (у 3 знач.).

2. Зал. да зразаць.

зраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зрэзаць.

зразны́, ‑ая, ‑ое.

Такі, які зразаецца. Зразныя панты.