Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

здабрава́ць,

У выразе: не здабраваць каму-чаму — не мінаваць бяды, спагнання. «Як добра, што аддала ў надзейныя рукі шапірограф, а так і сястры не здабраваць было б!» — падумала Алаіза. С. Александровіч.

здабыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. здабываць — здабыць.

здабыва́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да здабываць.

здабыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да здабыць.

здабыва́ючы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад здабываць.

2. Дзеепрысл. незак. ад здабываць.

•••

Здабываючая прамысловасць гл. прамысловасць.

здабы́так, ‑тку, м.

1. Маёмасць, уласнасць. З агнём і дымам пусцілі партызаны панскія здабыткі. Лынькоў. // перан. Тое, што непадзельна стала чыім‑н. набыткам. Творчасць вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча стала здабыткам сусветнай культуры. Лойка.

2. Дасягненні ў развіцці чаго‑н. З імем К. Крапівы звязан росквіт байкі ў нашай літаратуры, яе найбольшыя здабыткі ў гэтым жанры. Казека. Змітрок Бядуля ўзбагаціў беларускую літаратуру сапраўднымі мастацкім здабыткамі. Каваленка.

3. Здабытая рэч, прадмет і пад. Філасофскі настрой [дзеда Талаша] змяніўся практычнымі разважаннямі. І кабан і воўк — каштоўны здабытак. Колас.

4. Лік, атрыманы пасля множання.

здабы́тчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца здабычай чаго‑н. (напрыклад, золата, руды і пад.); той, хто здабывае што‑н. паляваннем, промыслам. Здабытчык нафты. Здабытчык золата. // Разм. Той, хто здабывае сродкі на жыццё (для сям’і, блізкіх); карміцель.

здабы́тчыца, ‑ы, ж.

Жан. да здабытчык.

здабы́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад і здабыць.

здабыўны́, ‑ая, ‑ое.

У выразе: здабыўная прамысловасць — тое, што і здабываючая прамысловасць (гл. прамысловасць).