збаве́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. збаўляць 2 — збавіць 2 і стан паводле знач. дзеясл. збаўляцца 2 — збавіцца 2; ратунак. Адтуль збавення прагнуць людзі, А ў людзях ходзіць слых такі, Што будуць тут бальшавікі — Браты і правільныя суддзі. Колас.
збаве́нны, ‑ая, ‑ае.
Збавіцельны, выратавальны. Але ў такім стане [здранцвення] я быў якую секунду. Збавенны страх вызваў эмоцыі, мабілізаваў усе сілы і здольнасці да самаабароны. Карпюк.
збавёны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад збавіць 2.
збаві́цель, ‑я, м.
Той, хто збавіў або збаўляе каго‑н. ад небяспекі, смерці; выратавальнік. Усе верылі Зіне, спадзяваліся на яе, бачылі ў ёй свайго збавіцеля ад пакут, а то можа і ад смерці. Кулакоўскі. Вынеслі з пакояў стол. На яго ўзлез Антось. — Таварышы! Пойдзем сустракаць Чырвоную Армію! Збавіцеляў нашых! Яны ўжо блізка. Чарнышэвіч.
збаві́целька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
Жан. да збавіцель.
збаві́цельны, ‑ая, ‑ае.
Які прыносіць збавенне; выратавальны. [Карызна] не сачыў нават больш за ходам пасяджэння — сядзеў моўчкі ў сваім кутку, акунуўшыся ў збавіцельную бяздумнасць. Зарэцкі.
зба́віцца 1, ‑віцца; зак.
Разм. Зменшыцца. убавіцца. Скорасць машыны збавілася.
зба́віцца 2, збаўлюся, збавішся, збавіцца; зак.
Пазбегнуць каго‑, чаго‑н., пазбавіцца, вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. Гэта сустрэча здавалася .. [Зосі] цяжкім сном. Яна не магла збавіцца ад гэтага сну. Бядуля. Надакучылі госці братам. Пачалі яны думаць, як ад іх збавіцца. Якімовіч.
зба́віць 1, збаўлю, збавіш, збавіць; зак., што.
1. Адняць (якую‑н. частку) ад агульнай колькасці, вагі і пад. Збавіць кілаграм вагі.
2. таксама чаго. Зменшыць велічыню або колькасць чаго‑н.; убавіць. Збавіць цану. Збавіць крок (пайсці цішэй). Збавіць вагі, у вазе (пахудзець). □ Нам нічога не аставалася, як толькі збавіць ход, каб ненарокам не перакуліць лодку. Сачанка. // Зменшыць сілу чаго‑н.; аслабіць, знізіць. Збавіць тон. □ Калі абставіны склаліся так, што Дарошку не давялося ўключыцца ў другі тур конкурсу, юнак не збавіў тэмпаў, не пачаў працаваць горш. Арабей.
•••
Збавіць газ — зменшыўшы наступленне гаручага, сцішыць ход машыны.
зба́віць 2, збаўлю, збавіш, збавіць; зак., каго-што.
Памагчы пазбегнуць каго‑, чаго‑н.; пазбавіць, вызваліць ад каго‑, чаго‑н. Збавіць ад бяды. Збавіць душу ад пакут. □ Адзіны выхад іх ад смерці збавіць — У час зацішша з крэпасці адправіць. Бачыла.
•••
Божа збаў гл. бог.
зба́віць 3, збаўлю, збавіш, збавіць.
Зак. да бавіць.
збадзя́цца, ‑тося, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм. Стаць бадзягам (бадзягай), валацугам (валацугай). Зусім збадзяўся чалавек.
збаёдаваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.
Тое, што і збаёдаць.