збе́дніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць і збядні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Зрабіць бедным на што‑н., у якіх‑н. адносінах; абядніць. Збядніць прыроду, высекшы лес. // Пазбавіць каго‑, што‑н. выразнасці, сілы, своеасаблівасці. Збедніць літаратурны вобраз. □ Паасобныя ж нашы паэты непрыхільнасць да традыцыйнай вобразнасці распаўсюдзілі і на самую народную паэтыку, і гэта іх паззію толькі збедніла. Лойка.
збяга́нне, ‑я. н.
Дзеянне паводле дзеясл. збягаць (у 1 знач.) — збегчы (у 1, 2 знач.).
збяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да збегчыся.
збяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да збегчы.
2. Спускацца па схіле ўніз, пад адхон (пра дарогу, сцежку і пад.). З пагорка ўніз, у бок даліны, Збягае сцежка між кустоў. Колас. Мазыр, Мазыр! Збягаеш ты з прыгожых берагоў крутых. Дубоўка.
збядне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які збяднеў, стаў бедным. У скрыпача валасы былі гладка, акуратна прычасаны, і ўвесь ягоны выгляд паказваў на збяднелага інтэлігента. Галавач.
збядне́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. збяднець.
збядне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць бедным. Бяднейшы часамі пабагацее, а багаты збяднее, калі надыдзе якое ліха. Колас.
збядня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да збедніцца.
2. Зал. да збядняць.
збядня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да збедніць, збядніць.