Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

збэ́йсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Закінуць, згубіць, страціць. Збэйсаў недзе ножык.

збэ́сціць, збэшчу, збэсціш, збэсціць; зак., каго-што.

Разм.

1. Груба аблаяць, зняважыць. Славіку, відаць, здалося, што ён і напраўду ўтаптаў свайго саперніка ў гразь — спалохаў, зняважыў, збэсціў. Шамякін.

2. Неакуратным карыстаннем давесці да непрыгоднасці (пра вопратку). Збэсціць сукенку.