збэсціць, збэшчу, збэсціш, збэсціць; зак., каго-што.

Разм.

1. Груба аблаяць, зняважыць. Славіку, відаць, здалося, што ён і напраўду ўтаптаў свайго саперніка ў гразь — спалохаў, зняважыў, збэсціў. Шамякін.

2. Неакуратным карыстаннем давесці да непрыгоднасці (пра вопратку). Збэсціць сукенку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)