збыва́цца 1, ‑аецца.
Незак. да збыцца.
збыва́цца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да збываць.
збыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да збыць.
збыт, ‑у, М збыце, м.
Продаж гатовай прадукцыі. Рынак збыту. Збыт тавараў.
•••
Мець (знаходзіць) збыт гл. мець.
збытавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да збыту, звязаны з продажам гатовай прадукцыі. Збытавая кантора. Збытавая база.
збы́так, ‑тку, м.
Разм. Тое, што перавышае норму, патрэбу ў чым‑н.; лішак, празмернасць. Была доўгая адлега, і млын .. шумеў з трыумфальным задорам, юрліва захлынаючыся ў збытку вады. Зарэцкі.
збы́цца, збудзецца; пр. збыўся, ‑лася, ‑лося; зак.
Ажыццявіцца, здзейсніцца (пра што‑н. жаданае, прадказанае і пад.). [Талашовы] жаданні збыліся: ён папомсціўся палякам за сваю асабістую крыўду і за крыўды, прычыненыя палякамі другім. Колас. Слова Леніна не забудзецца: што ён сказаў, тое збудзецца. З нар.
збыць, збуду, збудзеш, збудзе; пр. збыў, ‑ла, ‑ло; зак., каго-што.
1. Знайшоўшы пакупніка, прадаць што‑н. Збыць тавар. □ Маці спраў весці не ўмела, і ў мінулым годзе запушчаную і ўшчэнт разбураную гаспадарку прыйшлося збыць. Васілевіч. [Вятрак] не мог задаволіць патрэб вялікай гаспадаркі, і людзі, нагараваўшыся з ім, збылі яго амаль за нішто. Ракітны.
2. Разм. Прыладзіць, адаслаць куды‑н., стараючыся пазбавіцца ад каго‑н. Цяпер ужо здагадалася Зося: значыцца, гаспадыня хоча яе збыць на гэты час? Чорны. — Ды гэтак дзед захоча сабе маладую жонку ўзяць, балазе трапляецца выпадак збыць старую... Васілевіч. // Вызваліцца ад чаго‑н. непрыемнага, непатрэбнага. Збыць клопат. Збыць бяду з галавы.
•••
Збыць з рук — пазбавіцца ад каго‑, чаго‑н.