Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зблажэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Схуднелы, змарнелы. Напалоханая маці моўчкі перавяла погляд на сына, ён, зблажэлы .., з ускудлачанымі на галаве валасамі, выцягнуўшыся, ляжаў на лаве. Гурскі.

зблажэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм.

1. Схуднець, змарнець. Як яна зблажэла! Страшна стала глядзець, якая яна высокая! І твар яе ўчарнеў за тры дні. Чорны. Міроніха за адны суткі страшэнна асунулася, — упалі вочы, зблажэў твар. Гурскі.

2. Абл. Стаць дрэнным, благім; сапсавацца. Галя .. бачыла [позіркі Альбіны] і не магла даўмецца, чаго зблажэў настрой у сяброўкі, чаму яна неяк прымоўкла. Сабаленка.

зблазнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

Сказаць або зрабіць што‑н. несур’ёзна, безразважна, па-блазенску.

зблакірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

1. Разм. Уступіць у саюз, блок з кім‑, чым‑н.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Спец. Злучыцца, зманціравацца (пра часткі якога‑н. збудавання).

зблакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Злучыць, зманціраваць (часткі якога‑н. збудавання).

збле́клы,

гл. збляклы.

збле́кнуць,

гл. зблякнуць.

зблі́жанасць, ‑і, ж.

Размяшчэнне ў непасрэднай блізкасці адно ад другога або ад чаго‑н. Збліжанасць вярхоўяў рэк.

зблі́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зблізіць.

збліжа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зблізіцца.

2. Зал. да збліжаць.