зрэагава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак.
Выявіць свае адносіны да чаго‑н., адказаць пэўным чынам на тое ці іншае дзеянне. [Шыковіча] узлавала.., што капітан ніяк не зрэагаваў на тое, як ён скончыў сваю працу. Нават не ўзняў галавы. Шамякін.
зрэ́б’е, ‑я, н.
1. Грубая кастрывая кудзеля, якая аддзяляецца пры трапанні лёну, пянькі.
2. Палатно з такой кудзелі. Час ад часу Волька прыходзіла сюды ткаць зрэб’е на мяшкі і ручнікі. Чорны. // Адзенне з такога палатна. Часта, ідучы ў школу ці дадому, бачыла яго Люба, сухога, галоднага, апранутага ў грубое зрэб’е. Мурашка.
зрэ́бнікі, ‑аў; адз. няма.
Уст. Штаны са зрэбнага палатна. З сянец выйшаў босы Кандрат у палатняных зрэбніках. Грахоўскі.
зрэ́бніна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і зрэб’е (у 2 знач.). У куфэрку ляжалі тры пары бялізны, два ручнікі і кавалак зрэбніны на анучы, што адрэзала сястра Хімка ад .. сувою палатна. Гурскі.
зрэ́бніца, ‑ы, ж.
Разм. Зрэбная адзежына. Зрэбніца.. [Гальяшу] муляла. Гурскі.
зрэ́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены са зрэб’я (у 1 знач.). Зрэбныя ніткі. Зрэбная тканіна.
2. Пашыты са зрэб’я (у 2 знач.). Зрэбны мех.
зрэ́джанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць зрэджанага. Зрэджанасць пасеваў.
зрэ́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зрэдзіць.
зрэ́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрэджваць — зрэдзіць.
зрэ́джвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зрэдзіцца.
2. Зал. да зрэджваць.