зрадніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Стаць блізкімі, пасябраваць. Дзеці добрыя ўсюды, не любіць іх нельга, але гэтых, з якімі за дні вучобы .. [Святлана] паспела зрадніцца, пакідаць цяжка. Шахавец. // Прывыкнуць да чаго‑н., зжыцца з чым‑н. Да МТС [Лукаш] прывык, як да ўласнай хаты. Ён зрадніўся з ёю. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)