зажада́цца, ‑аецца; безас. зак.
Узнікнуць, з’явіцца ў каго‑н. (пра жаданне); захацецца. — Скончыў работу ў школе — і ідзі куды хочаш, рабі што зажадалася. Колас. Жыць зажадалася [Ганне] жыццём шчасліва-непарушным, поўным радасцей нязведаных. Нікановіч.
зажада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго і з інф.
Праявіць ахвоту, жаданне; захацець. [Міхаіл Стальмаховіч] зажадаў ісці з Рыгорам поплеч. Чорны.
зажале́зіцца, ‑зіцца; зак.
Пакрыцца жалезістым налётам (пра тачыла, брусок).
зажартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Пачаць жартаваць. // Сказаць жарт. Янук прыстаў ля студні, і тады Дзяўчына запыталася: — Ты чый? — Знайду вось хату, можа буду твой! — Зажартаваў. Танк.
зажаўце́цца, ‑еецца; зак.
Тое, што і зажаўцець.
зажаўце́ць, ‑ее; зак.
1. Пачаць жаўцець, зрабіцца жоўтым. Праз два гады, пад восень, адразу неяк зажаўцелі аж чатыры ліпы. Пальчэўскі.
2. Паказацца, вылучыцца сваім жоўтым колерам. Далей наблізіўся забалочаны луг, за якім раптам зажаўцелі пясчаныя зыбучыя гурбы. Мележ.
зажа́ць, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; ‑жнём, ‑жняце, ‑жнуць; зак., што і без дап.
Пачаць жаць; зрабіць зажынкі.
зажда́цца, ‑ждуся, ‑жджашся, ‑жджэцца; ‑жджомся, ‑жджацеся; зак., каго-чаго.
Разм. Вельмі доўга ждаць; стаміцца ад доўгага чакання. — Толькі — каб хутчэй дадому, прасіся! Скажы: і так заждаліся, збалеліся душою!.. Брацікі, сястрычкі ждуць не даждуцца. Мележ.
зажму́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зажмурыць.
зажму́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да зажмурыцца.