зазалаці́цца, ‑ціцца; зак.
Стаць залацістыя, набыць колер, адценне золата. Зазалаціліся вогненным пажарышчам таполі, пад лёгкім ветрыкам пачалі губляць свой летні ўбор. Астрэйка.
зазвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.
Пачаць званіць. // Азвацца звонам; празваніць. Гадзіннік зазваніў, і танцоры спынілі танец. Чорны. / у перан. ужыв. Год таму назад прыйшоў .. [М. Танк] у беларускую літаратуру .. і зазваніў сваімі вершамі на старонках беларускіх выданняў. Шырма.
зазва́ць, ‑заву, ‑завеш, ‑заве; ‑завём, ‑завяце; зак., каго-што.
Паклікаць, запрасіць прыйсці, зайсці куды‑н. Зазваць у госці.
зазвіне́ць, ‑ніць; зак.
Пачаць звінець. // Стварыць звінячы гук; празвінець. Чыясьці рука праламала шыбу, і шкло зазвінела срэбраным гукам. Гартны. Першага верасня над дахам школы ўзвіўся чырвоны сцяг, упершыню зазвінеў званок. Грахоўскі.
зазвы́чай, прысл.
Разм. Звычайна. Ва ўсіх кутках пан Вольскі палічыў восем шаф. Гэтыя шафы зазвычай прывозілі з сабою маладыя жонкі паноў Вашамірскіх. Бядуля.
зазвя́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць звягаць.
заздаро́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які выражае пажаданне здароўя, аб’яўляецца або выпіваецца за чыё‑н. здароўе. Заздароўны тост. Заздароўная чарка. // Прызначаны для малітваў за чыё‑н. здароўе. У цэрквах бабулі падавалі на клірас заздароўныя спіскі. Брыль.
зазеляне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пачаў зелянець, зрабіўся зялёным. Каля плота на зазелянелым дзірванчыку і дзе-нідзе на градках у агародзе блішчаў іней. Хадкевіч.
зазеляне́цца, ‑еецца; зак.
Тое, што і зазелянець. Трава зазелянелася. Поле зазелянелася.
зазеляне́ць, ‑ее; зак.
1. Пачаць зелянець; зрабіцца зялёным. На шырокім полі, дзе цімафееўка і канюшына зазелянелі, пасецца чарада кароў. Бялевіч. Берагі густа зазелянелі асакой і аерам. Якімовіч.
2. Паказацца, вылучыцца сваім зялёным колерам. Уперадзе зазелянеў дах школы.