замагі́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Уст. Па рэлігійных уяўленнях — які чакае чалавека пасля смерці. Замагільнае жыццё. Замагільны свет.
2. Нізкі, глухі, як з магілы (пра голас). Слухай, — замагільным голасам прагаварыў .. [Сафрон] да жонкі. — Гэта Волька, што прыехала, — доктар. Чорны.
зама́зацца, ‑мажуся, ‑мажашся, ‑мажацца; зак.
1. Заляпіцца чым‑н. вязкім, ліпкім. Шчыліна добра замазалася.
2. Разм. Забрудзіцца, запэцкацца. Плацце замазалася.
зама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., што.
1. Пакрыць слоем фарбы, мазі. Замазаць надпіс чарнілам. □ — Хоць бы замазаў чым-небудзь, а то зусім яшчэ свежая метка. Брыль.
2. Заляпіць чым‑н. вязкім, ліпкім. Дзіркі ў сценах жанчыны замазалі глінай і вапнай. Маўр. Лапко паправіў печ, акуратна замазаў яе зверху. Колас.
3. перан. Разм. Знарок прыкрыць, схаваць, затушаваць. Замазаць недахопы. □ — [Валодзя] заяву на мяне падаў, думае гэтым свае грахі замазаць, — сказаў каваль. Чорны.
4. Забрудзіць, запэцкаць. Замазаць рукі ў фарбу.
•••
Замазаць рот каму — прымусіць маўчаць.
зама́зачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да замазкі (у 2 знач.).
зама́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. замазваць — замазаць (у 1–3 знач.).
зама́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да замазацца.
2. Зал. да замазваць.
зама́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да замазаць.
•••
Вочы замазваць каму — уводзіць у зман, ашукваць каго‑н.
зама́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. замазваць — замазаць (у 2 знач.). Замазка шчылін.
2. Вязкае рэчыва для замазвання шчылін.
за́мак, ‑мка, м.
1. Умацаванае жыллё феадала. На сцяне вісела літаграфія ў рамцы — сярэдневяковы, з вежамі і гатычным дахам, замак на беразе возера. Карпаў. Тут, на землях радзівілаўскіх, пакутуюць людзі, а за жалезнымі варотамі, за высокім валам, у змрочным замку Радзівіла адвечнае гора народа. Бялевіч.
2. Палац, вялікі памешчыцкі дом.
3. Уст. Назва некаторых турмаў, астрогаў. Амаль два месяцы прасядзелі яны ў Мінскія замку — так тады называлася гарадская турма. «Маладосць».
•••
Паветраныя замкі — неажыццявімыя, нязбытныя мары, фантастычныя планы.