Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заігра́ць 1,

гл. зайграць ​1.

заігра́ць 2,

гл. зайграць ​2.

заі́грывацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да зайграцца.

заі́грывацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да заігрываць ​1.

заі́грываць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зайграць ​1.

заі́грываць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., з кім.

Разм.

1. Жартаўліва какетнічаць, заляцацца да каго‑н. Заігрываць з дзяўчатамі.

2. перан. Паддобрывацца да каго‑н., каб выклікаць да сябе прыхільнасць. — [Візэнер] нават заігрываў з насельніцтвам, хацеў паказаць сябе добрым і гуманным афіцэрам. Шамякін.

заі́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑іцы, Т ‑ай, ж.

Той, хто заікаецца (у 1 знач.). Гэта быў бедны местачковы дзяцюк гадоў за дваццаць, бязвусы, безбароды, трохі заіка, трохі гультай і трохі прыдуркаваты. Колас.

заіка́нне, ‑я, н.

Недахоп у мове, які праяўляецца ў мімавольным паўтарэнні асобных гукаў, складоў або ў затрымцы іх вымаўлення.

заіка́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць заікастага. Неўзабаве [Адамчык] і сам, нягледзячы на сваю заікастасць, паспрабаваў там-сям выступаць з прамовамі. Мехаў.

заіка́сты, ‑ая, ‑ае.

Які заікаецца; заіклівы (пра чалавека). Заікастае дзіця. // Такі, як у заікі; з заіканнем. Заікасты голас. □ Пасля цяжкай кантузіі мова.. [Шведзіхі] стала заікастая, і жанчына цяпер саромеецца гаварыць. Кулакоўскі.

заіка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Мець недахоп у вымаўленні — заіканне. [Леўка Здрок], быццам той заіка, які стараецца не заікацца, казаў нараспеў: — Хлеб ды соль вам, госцейкі. Сабаленка. // Гаварыць запінаючыся, з цяжкасцю падбіраючы словы. — Цёця Таня, ... я ... я, — ад хвалявання .. [Ленка] заікалася і чырванела. Шамякін. Пан ад здзіўлення аж стаў заікацца: — Б-бачу, што м-майстар ты в-варты п-палаца! Дубоўка.

2. Незак. да заікнуцца (у 2 знач.).

заі́клівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і заікасты. Заіклівы галасок хлопчыка пытаецца: — Т-татка, а ч-чаму, каб агонь гарэў, на яго дзьмухаюць? Карпюк.

заікну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Гаворачы, раптоўна спыніцца, запнуцца на паўслове. — Але ж мы... — Вера заікнулася, не ведаючы, што сказаць далей. Асіпенка.

2. Зрабіць спробу загаварыць пра што‑н., намякнуць на што‑н. Кухта заікнуўся штосьці сказаць, але Рэйзе асек яго. Мележ. Калі вясной .. [Горбікаў] заікнуўся, што няма чым сеяць агарод, Гаўрыла Галаўнёў даў яму мяшок насеннай бульбы. Дудо.