за́нава, прысл.
Зноў, яшчэ раз. Як занава на свет нарадзіўся. // З самага пачатку, нанава. Мне.. трэба занава ўсё пачынаць, Усё: ад сасновага зруба, звяна Аж да вясельных шырокіх сталоў. Танк.
занаве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.
Разм. Тое, што і завесіць. Васіль Дзянісавіч прынёс коўдру з суседняга пакоя, і, калі занавесіў акно, Антось запаліў настольную лямпачку. Мележ.
занаве́ска, ‑і, ДМ ‑вёсцы; Р мн. ‑сак; ж.
Выраб з тканіны для занавешвання або адгароджвання чаго‑н. Праз расчыненыя дзверы Іван заўважыў, як з-за ружовай занавескі, што разгароджвала пакоі, на момант паказалася галава Анатоля. Ваданосаў. [Алена] хуценька разабрала.. пасцель, зацягнула над ложкам занавеску. Кулакоўскі. Акно з боку вуліцы было завешана просценькаю занавескаю. Колас.
занаве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да занавесіць.
зана́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да занадзіць.
зана́дзіць, ‑наджу, ‑надзіш, ‑надзіць; зак., каго.
Разм. Прывабіць падкормкай, прынадай. І з вудай дзядзька шчасце мае: Язёў занадзіць і кілзае. Колас.
зана́дта, прысл.
Задужа, залішне, празмерна. На першы погляд хлопчык здаваўся занадта ціхім, бездапаможным. Гамолка.
зана́льнасць, ‑і, ж.
Спец. Размяшчэнне паясамі, зонамі. Занальнасць кліматычных умоў.
зана́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пэўнай зоны, характэрны ёй. Занальная доследная станцыя. Занальны турнір.
занараві́цца, ‑раўлюся, ‑равішся, ‑равіцца.
Зак. да наравіцца.