зашавялі́цца, ‑вялюся, ‑велішся, ‑валіцца; зак.
Пачаць шавяліцца. // Варухнуцца, шавяльнуцца. Маці зашавялілася на печы, зашавялілася і яшчэ раз, а потым пачала злазіць і вось ужо, запаліўшы газнічку, затупала ля печы. Лупсякоў.
зашавялі́ць, ‑вялю, ‑веліш, ‑веліць; зак.
Пачаць шавяліць. // Варухнуць, шавяльнуць. [Пятрусь] паспешліва зашавяліў губамі, але замест слоў абмежаваўся паўторным пацалункам з Рыгорам. Гартны.
зашалудзі́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Пакрыцца шолудзямі, стаць шалудзівым. Парася зашалудзівела.
зашалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
Пакрыць, абабіць шалёўкай. Зашаляваць сцяну.
зашалясце́ць, ‑ляшчу, ‑лясціш, ‑лясціць; зак.
Пачаць шалясцець. // Прашалясцець. Часамі зашалясціць на даху вецер, перабярэ сукі мёрзлага вішняку, дыхне ў акно і зноў стоміцца, сціхне. Няхай.
зашамаце́ць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак.
Пачаць шамацець. // Прашамацець. Мякка зашамацела мокрае лісце, і зноў усё сціхла. Пташнікаў.
заша́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць шамкаць. // Прашамкаць. Бабуля Матруна .. пакруціць галавой і бяззуба зашамкае: «А што — зноў не вытрымаў». Брыль.
зашапаце́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.
Разм. Пачаць шапацець. // Прашапацець. [Алешына] зашапаціць і супакоіцца. Грамовіч.
зашапта́цца, ‑шапчуся, ‑шэпчашся, ‑шэпчацца; зак.
Пачаць таптацца. // Пашаптацца. Людзі зашапталіся і пасля няёмкага маўчання загаварылі зноў. Няхай.
зашапта́ць, ‑шапчу, ‑шэпчаш, ‑шэпча; зак.
Пачаць шаптаць. // Прашаптаць. — Міхалка, ты спіш? — моцна зашаптаў за сцяною Скуратовіч. Чорны.