Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

запабе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; зак.

Абл. Забегчы наперад, апярэдзіць. Трэба ж было запабегчы наперад, каб іншыя ахвотнікі каўнярок з рук не вырвалі. Чорны.

запабяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Дагаджаць, прыслужвацца, дабіваючыся чыёй‑н. прыхільнасць падтрымкі. Запабягаць перад начальствам. □ Згінаюцца, запабягаюць, — нібы перад імі гасподзь. Сіпакоў.

за́паведзь, ‑і, ж.

1. Рэлігійна-маральнае прадпісанне, павучанне. Біблейская запаведзь.

2. перан. Строга абавязковае правіла паводзін, неадменнае патрабаванне. Калгасы Ліпскага сельсавета стараліся раней тэрміну выканаць свае абавязкі перад дзяржавай. Гэта ўжо даўно ўвайшло ў святы звычай, у непахісную калгасную запаведзь. Паслядовіч.

запаве́днік, ‑а, м.

Тэрыторыя, на якой для аховы або развядзення каштоўных народ жывёлы і раслін забаронена паляванне, рыбная лоўля, высечка дрэў і інш. Белавежская пушча з’яўляецца дзяржаўным запаведнікам. Бярэзінскі запаведнік.

запаве́дны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад аховай; недатыкальны. Запаведныя лугі. Запаведныя помнікі прыроды.

запаве́т, ‑у, ДМ ‑веце; м.

Наказ, дадзены кім‑н. сваім наслядоўнікам або патомкам. Ленінскія запаветы. □ Паміраючы, бацька пакідаў запавет сыну, дзядзька — пляменніку, старэйшы брат — малодшаму. Пальчэўскі.

запаве́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які па-асабліваму цэніцца, старанна аберагаецца. На зямлі куточак запаветны, Родны ўтульны матчын агародчык... Кляўко. Зграя сабак ахоўвае Скарбы, дабро запаветнае. Дзяргай. // Патаемны, вядомы не ўсім. Каля непрыкметных Сцежак запаветных Раніцай вясковай Я знайшоў падкову. Танк. // Дарагі для каго‑н., задушэўны. У .. [Ермакова] тады жыла запаветная мара — стаць лётчыкам. Мележ. // Жаданы, доўгачаканы. Якуб.. прыйшоў у атрад з вінтоўкай, якую ён сам раздабыў і збярог да гэтага запаветнага часу. Брыль.

2. Атрыманы ў спадчыну ад мінулых пакаленняў; старадаўні. Запаветныя песні. □ Серадзібор можа нават пахваліцца, што там ніхто не замыкае дзвярэй нанач.. Так гэты запаветны звычай пачаў вяртацца і пасля вайны. Пестрак. // Казачны, легендарны. Усё жыццё шукаў мой дзед прыгонны Ад шчасця запаветныя ключы. Звонак.

3. Звязаны з запаветам, наказам, тайнай умовай. [Ганна Сяргееўна] аб многім хацела сказаць людзям, каб не забыцца, і дзецям запаветнае слова сказаць, калі з ёю што здарыцца. Няхай.

запаве́траць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

У выразах: каб ты запаветраў; хай яно запаветрае — каб ты прапаў (згінуў); хай яно прападзе (згіне). — Гэ, — загуў басам Алесь, — ці адну ноч не спаў я! Няхай яно, брат, запаветрае. Колас.

[Ад даўнейшага слова «поветрие» — пошасць, мор.]

запаво́ленасць, ‑і, ж.

Уласцівасць запаволенага.

запаво́ленне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запаволіць і стан паводле знач. дзеясл. запаволіцца. Запаволенне руху. Запаволенне пульса.