Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карача́еўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карачаеўца, карачаеўцаў, належыць ім. Карачаеўская культура.

карача́еўцы, ‑аў; адз. карачаевец, ‑чаеўца, м.; карачаеўка, ‑і, ДМ ‑чаеўцы; мн. карачаеўкі, ‑чаевак; ж.

Адзін з народаў, які насяляе Карачаева-Чэркескую аўтаномную вобласць.

кара́чка,

гл. каракі.

кара́чкі,

У выразах: на карачкі; на карачках — а) на абедзве рукі і нагі; на абедзвюх руках і нагах. Шкірман, вырываючыся з рук Касарэвіча, б’е яго нагой у жывот. Той становіцца на карачкі і, не могучы ўстаць, садзіцца. Навуменка. Гвація выкуліўся з лінейкі і на карачках папоўз прэч. Самуйлёнак; б) тое, што і на кукішкі, на кукішках (гл. кукішкі). [Рыбак] прысеў на карачкі і ўтаропіўся на паплавок. Якімовіч.

карашо́к, ‑шка, м.

1. Месца, дзе сшыты лісты кнігі; задняя частка пераплёта.

2. Частка бланка, якая застаецца ў квітанцыйнай кніжцы пасля адрыву квітанцыі.

кара́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад караць.

2. Дзеепрысл. незак. ад караць.

•••

Караючая рука гл. рука.

карбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак., што.

Уст.

1. Рабіць на чым‑н. зарубкі, ставіць меткі; значыць. Карбаваць бярвенне.

2. Рабіць складкі, гафрыраваць. Карбаваць паперу.

карбалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Пластмаса, якая атрымліваецца з фармаліну і карболавай кіслага (ідзе на выраб гузікаў, электраізалятараў і інш.).

карбалі́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карбаліту. // Зроблены з карбаліту. Карбалітавы корпус разеткі.

карбамі́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Спец. Тое, што і мачавіна.

[Ад лац. carbo — вугаль і амід ад аміяк і грэч. eidos — від.]