Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

караткано́гі, ‑ая, ‑ае.

З кароткімі нагамі.

караткано́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Разм. Пра чалавека або жывёліну з кароткімі нагамі.

караткахва́левы, ‑ая, ‑ае.

Які працуе на кароткіх радыёхвалях. Караткахвалевы прыёмнік. Караткахвалевая радыёстанцыя. // Які вядзецца на кароткіх радыёхвалях. Караткахвалевая перадача.

караткахво́сты, ‑ая, ‑ае.

З кароткім хвастом. Караткахвосты заяц.

караткашы́і, ‑шыяя, ‑шыяе.

З кароткай шыяй.

караткашэ́рсны, ‑ая, ‑ае.

З кароткай шэрсцю. Парода караткашэрсных авечак.

караты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спартсмен, які займаецца каратэ.

караты́ш, ‑а, м.

Разм. Пра чалавека невысокага росту. Пецька, дармо што і каратыш, і нават з жыватком такім-сякім, але ж таксама не адставаў. Масарэнка.

караты́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Жан. да каратыш.

каратэ́, нескл., н.

Японская сістэма самаабароны без зброі; від спартыўнай барацьбы.

[Япон. karate — літаральна — голымі рукамі.]