капрызу́ля, ‑і,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuкапрыфо́лій, ‑лію і капрыфо́ль, ‑ю,
Павойная кустовая расліна сямейства бружмелевых з пахучымі ружовымі або жоўтымі кветкамі (разводзіцца як дэкаратыўная).
[Ад лац. caprifolium — казліны ліст.]
капры́чыо,
Род музычных твораў вольнай формы, якія вызначаюцца жывасцю, нечаканымі і арыгінальнымі пераходамі.
[Іт. capriccio.]
ка́псула, ‑ы,
1. Тонкая абалонка або сумка, якая абвалаквае розныя органы, а таксама і паталагічныя ўтварэнні ў арганізме.
2. Абалонка для вадкіх або парашкападобных лякарстваў, якая прыгатаўляецца з крухмалу, жэлаціну і лёгка раствараецца ў арганізме.
3. Герметычная кабіна, камера.
[Ад лац. capsula — каробачка.]
ка́псуль, ‑я,
1. Металічны каўпачок з выбуховым рэчывам, якое загараецца ад удару і запальвае зарад у баявых патронах, дыстанцыйных трубках і інш.
2. Алавяны каўпачок, які надзяваецца на галоўку закаркаванай бутэлькі з віном.
[Фр. capsule з лац.]
ка́псульны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да капсулы.
ка́псульны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да капсуля.
каптава́нне, ‑я,
каптава́цца, ‑туецца;
каптава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе;
Правесці (праводзіць) каптаж (у 1 знач.).
капта́ж, ‑у,
1. Заключэнне ў трубы, калодзежы і іншыя збудаванні падземнай крыніцы вадкасці або газу з мэтай іх найбольш поўнага выкарыстання.
2. Збудаванне над месцам выхаду крыніцы.
[Фр. captage.]