канцэраге́нны, ‑ая, ‑ае.
Які выклікае злаякасную пухліну, мае адносіны да канцэрагенаў.
канцэраге́нны, ‑ая, ‑ае.
Які выклікае злаякасную пухліну, мае адносіны да канцэрагенаў.
канцэ́рн, ‑а,
Адна з форм капіталістычных манаполій — аб’яднанне прадпрыемстваў розных галін прамысловасць банкаў і інш. пад агульным фінансавым кіраўніцтвам з захаваннем фармальнай незалежнасці ўдзельнікаў.
[Англ. concern.]
канцэ́рт, ‑а,
1. Публічнае выкананне інструментальных, вакальных музычных твораў, а таксама харэаграфічных, дэкламацыйных і інш. нумароў па пэўнай праграме.
2. Буйны музычны твор для аднаго інструмента ў суправаджэнні аркестра.
•••
[Фр. concert.]
канцэртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе;
Даваць канцэрты, выступаць у канцэртах.
канцэрта́нт, ‑а,
Артыст, які дае канцэрт або ўдзельнічае ў канцэрце.
канцэрта́нтка, ‑і,
канцэртма́йстар, ‑а,
1. Першы скрыпач — саліст сімфанічнага або опернага аркестра.
2. Музыкант, які ўзначальвае адну са струнных груп аркестра (скрыпак, альтоў, віяланчэлей).
3. Піяніст-акампаніятар, які развучвае партыі са спевакамі.
[Ням. Konzertmeister.]
канцэртма́йстарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да канцэртмайстра, належыць яму.
канцэ́ртны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да канцэрта (у 1 знач.).
2. Прызначаны для канцэрта, якім карыстаюцца ў канцэрце.
канцэрці́на,
1. Музычны інструмент, які мае выгляд шасціграннага гармоніка.
2. Музычны твор тыпу канцэрта (у 2 знач.), які адрозніваецца ад апошняга меншай складанасцю і меншымі памерамі.
[Іт. concertino.]