канцэртма́йстар, ‑а,
1. Першы скрыпач — саліст сімфанічнага або опернага аркестра.
2. Музыкант, які ўзначальвае адну са струнных груп аркестра (скрыпак, альтоў, віяланчэлей).
3. Піяніст-акампаніятар, які развучвае партыі са спевакамі.
[Ням. Konzertmeister.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)