Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

караткахво́сты, ‑ая, ‑ае.

З кароткім хвастом. Караткахвосты заяц.

караткашы́і, ‑шыяя, ‑шыяе.

З кароткай шыяй.

караткашэ́рсны, ‑ая, ‑ае.

З кароткай шэрсцю. Парода караткашэрсных авечак.

караты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спартсмен, які займаецца каратэ.

караты́ш, ‑а, м.

Разм. Пра чалавека невысокага росту. Пецька, дармо што і каратыш, і нават з жыватком такім-сякім, але ж таксама не адставаў. Масарэнка.

караты́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Жан. да каратыш.

каратэ́, нескл., н.

Японская сістэма самаабароны без зброі; від спартыўнай барацьбы.

[Япон. karate — літаральна — голымі рукамі.]

кара́ўка, ‑і, ДМ ‑раўцы; Р мн. ‑равак; ж.

Абл. Старая, каравая ануча. — Караўкі! Караўкі! — галёкаў Леўка. — Бабы, маладзіцы, нясіце старыя кофты і спадніцы! Сабаленка.

караце́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. Кароткі.

караце́лька, ‑і, ДМ ‑льцы, Р мн. ‑лек; ж.

1. Сорт морквы з кароткім акруглым коранем.

2. Жарт. Пра кароткія афарыстычныя літаратурныя жанры (выслоўі, эпіграмы і пад.). Мініяцюры, Каламбуры, Карацелькі... Глытаеш, нібы карамелькі! Валасевіч.

[Ад лац. carota — морква.]