Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кандэля́бр, ‑а, м.

Вялікі падсвечнік з разгалінаваннямі для некалькіх свечак або электрычных лямп у выглядзе свечак. У вялікім пакоі з зашторанымі вокнамі гараць у высокіх кандэлябрах свечкі, на падлозе, на сценах — дываны. Навуменка.

[Фр. candélabre.]

кандэнсава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кандэнсаваць і стан паводле знач. дзеясл. кандэнсавацца.

кандэнсава́цца, ‑суецца; зак. і незак.

1. Паддацца (паддавацца) кандэнсацыі.

2. толькі незак. Зал. да кандэнсаваць.

кандэнсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) кандэнсацыі. Кандэнсаваць газ. Кандэнсаваць энергію.

[Ад лац. condensare — згушчаць.]

кандэнса́т, ‑у, М ‑саце, м.

Прадукт, які атрымліваецца ў выніку кандэнсацыі (у 1 знач.).

кандэнса́тар, ‑а, м.

1. Цеплаабменны апарат для ператварэння ў вадкасць пары якога‑н. рэчыва (часцей вады) шляхам ахаладжэння.

2. Прыбор для накаплення электрычнасці.

кандэнса́тарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кандэнсатара. Кандэнсатарны цэх. // Прызначаны для кандэнсатараў. Кандэнсатарная папера. Кандэнсатарнае масла.

кандэнсацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кандэнсацыі (у 1 знач.), звязаны з ёю. Кандэнсацыйная сістэма ацяплення. // Прызначаны для кандэнсацыі, які служыць для кандэнсацыі. Кандэнсацыйная ўстаноўка. // Атрыманы шляхам кандэнсацыі. Кандэнсацыйная вада.

кандэнса́цыя, ‑і, ж.

1. Згушчэнне, ушчыльненне. Кандэнсацыя малака. Рэакцыя кандэнсацыі. // Ператварэнне ў вадкасць пары або газу.

2. Накапленне. Кандэнсацыя энергіі.

3. перан. Пра сцісласць думкі, выказвання і пад. Ізноў кандэнсацыю ўсяго матэрыялу [лістоўкі] даём у рамцы: — Не зрываць тэрмінаў! Шынклер. Кароткія нататкі патрабуюць выключнай кандэнсацыі зместу. «Беларусь».

[Лац. condensatio.]

кан’екту́ра, ‑ы, ж.

1. Уст. Меркаванне, здагадка.

2. Выпраўленне або аднаўленне на аснове здагадак сапсаванага, цяжкага для чытання тэксту.

[Ад лац. conjecture — меркаванне, здагадка.]