Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́мер-кале́гія, ‑і, ж.

Заснаваная пры Пятру I установа, якая ведала рознымі грашовымі зборамі.

[Ад ням. Kammer і Kollegium.]

ка́мер-лаке́й, ‑я, м.

Уст. Старшы прыдворны лакей.

[Ням. Kammerlackei.]

ка́мер-ю́нкер, ‑а, м.

Малодшае прыдворнае званне ў царскай Расіі і некаторых манархічных дзяржавах. // Асоба, якая мае гэта званне.

[Ням. Kammerjunker.]

ка́мер-ю́нкерскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камер-юнкера, належыць яму. Камер-юнкерскі мундзір.

каме́та, ‑ы, ДМ ‑меце, ж.

Нябеснае цела, якое мае выгляд абкружанага туманнай абалонкай яркага светлага ядра з вузкай паласой святла ў форме хваста.

[Ад грэч. komētēs (astēr) — літаральна «хвастатая (зорка)».]

каметало́гія, ‑і, ж.

Галіна астраноміі, якая вывучае рух, будову або развіццё камет.

каме́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каметы. Каметная арбіта. Каметнае ядро.

камето́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне каметалогіі.

каме́чыцца,

гл. камячыцца.

каме́чыць,

гл. камячыць.