кантрама́рка, ‑і, 
Талон або другі ўмоўны знак, які замяняе білет пры ўваходзе ў тэатр, цырк і інш. 
[Фр. contremarque.]
кантрама́рка, ‑і, 
Талон або другі ўмоўны знак, які замяняе білет пры ўваходзе ў тэатр, цырк і інш. 
[Фр. contremarque.]
кантрапу́нкт, ‑а, 
1. Від шматгалосся, заснаваны на адначасовым гарманічным спалучэнні некалькіх самастойных галасоў, а таксама навука пра разнавіднасці і правілы падобных спалучэнняў.
2. Аддзел тэорыі музыкі, прысвечаны вывучэнню такіх спалучэнняў.
3. Мелодыя, якая гучыць адначасова з асноўнай мелодыяй.
[Ням. Kontrapunkt.]
кантрапу́нктны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантрапункта. 
кантрапункты́чны, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на правілах кантрапункта. 
кантра́ст, ‑у, 
1. Рэзка выражаная процілегласць. 
2. У жывапісе і фатаграфіі — рэзкая розніца ў яркасці або колеры прадметаў.
[Фр. contraste.]
кантрастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; 
Быць кантрастным, процілеглым каму‑, чаму‑н.; складаць кантраст з кім‑, чым‑н. 
кантра́стнасць, ‑і, 
Уласцівасць і якасць кантрастнага. 
кантра́стны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца кантрастам каму‑, чаму‑н.; рэзка процілеглы. 
2. З рэзкай розніцай паміж светлымі і цёмнымі часткамі. 
кантрафа́кцыя, ‑і, 
1. Перадрук, перавыданне і пад. чужога твора без згоды аўтара.
2. Падробна (звычайна твораў літаратуры, мастацтва).
3. У буржуазным праве — незаконнае выкарыстанне фірмамі на сваіх таварных знаках абазначэнняў, якія ставяцца на папулярных таварах іншых фірм з мэтай увесці ў зман пакупнікоў.
[Лац. contrafactio — падробка.]
кантро́лер, ‑а, 
Прыбор для рэгулявання работы электрарухавіка (у трамваях, тралейбусах, электравозах і інш.).
[Англ. controller.]