Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заканада́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з укладаннем і выданнем законаў. Заканадаўчая ўлада. Заканадаўчы орган. Заканадаўчы акт.

•••

Заканадаўчая ініцыятыва гл. ініцыятыва.

заканазна́вец, ‑знаўца, м.

Спецыяліст у галіне заканазнаўства; юрыст.

заканазна́ўства, ‑а, н.

Сукупнасць звестак аб законах (у 1 знач.) як прадмет выкладання.

заканаме́рна,

1. Прысл. да заканамерны.

2. у знач. вык. Не выпадкова, у адпаведнасці з законам (у 5 знач.). Гэта заканамерна.

заканаме́рнасць, ‑і, ж.

Абумоўленасць аб’ектыўнымі законамі; існаванне і развіцці ў адпаведнасці з законам (у 5 знач.). Заканамернасць гістарычнага развіцця.

заканаме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які выцякае з аб’ектыўных законаў; невыпадковы, прычынна абумоўлены. Заканамерная з’ява. □ Камунізм — не выдумка летуценнікаў, а заканамерны вынік грамадскай гісторыі, падрыхтаваны ўсім ходам развіцця капіталізму. Лушчыцкі.

заканапа́ціць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак., што.

1. Шчыльна заткнуць чым‑н. дзіркі, шчыліны. Заканапаціць сцены. □ Стары Банэдык згадзіўся даць .. човен, нават заканапаціў яго і пасмаліў. Чарнышэвіч.

2. перан. Разм. Пасадзіць у турму, саслаць, загнаць куды‑н.

заканапа́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад заканапаціць.

заканапа́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да заканапачваць.

заканапа́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заканапаціць.