Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каніфо́ль, ‑і, ж.

Цвёрдае шклопадобнае рэчыва, якое атрымліваецца пры перагонцы смалы хваёвых дрэў і выкарыстоўваецца ў якасці клеявога і ізаляцыйнага матэрыялу ў прамысловасць, а таксама для націрання смыкоў струнных інструментаў. Сляпы музыка асцярожна дастаў з чахла сваю скрыпку, пакратаў струны пальцамі, правёў некалькі разоў смыком па каніфолі, прымайстраваўся на купіне і зайграў. Гурскі.

[Ад лац. Coloponia resina — калафанійская смала (Калафон — горад у Малой Азіі).]

каніфо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каніфолі. Каніфольная вытворчасць. // Які змяшчае каніфоль. Каніфольнае масла.

каніце́ль, ‑і, ж.

1. Вельмі тонкая металічная, звычайна залатая або сярэбраная, ніць для вышывання. На Мсціслава і пана Адама пацягнуўся з вышыні паток струменьчыкаў, падобных на залацістую каніцель, аблытаў іх, зрабіў залацістыя валасы Маеўскага рыжымі. Караткевіч.

2. перан. Разм. Нудная зацяжная справа, валакіта. — Бачыш, у брыгадзе і з ворывам дрэнь, і з фермай не клеіцца, і з куратнікам каніцель. Гурскі. // Дарэмная трата часу.

•••

Цягнуць (разводзіць) каніцель гл. цягнуць.

[Фр. cannetille.]

каніце́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да каніцелі (у 1 знач.).

2. перан. Нудны, зацяжны. Каніцельная справа.

каніце́льшчык, ‑а, м.

1. Уст. Рабочы або ўладальнік каніцельнай вытворчасці, гандляр каніцеллю.

2. перан. Неадабр. Валаводнік, валакітчык.

каніце́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да каніцельшчык.

кані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да конуса. Канічнае сячэнне. Канічная паверхня.

2. Які мае форму конуса. Канічная колба. Канічная шасцярня.

канка́н, ‑а, м.

Французскі эстрадны танец з непрыстойнымі рухамі цела.

[Фр. cancan.]

канка́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да канкана. Канканныя па.

канкарда́нс, ‑а, м.

Спец. Поўны паказальнік слоў з ілюстрацыямі да пэўнага літаратурнага тэксту.

[Фр. Concordance.]