калашніко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да калашніка. Калашніковая адтуліна. Калашніковы газ.
калашына́, ‑ы́; мн. калашы́ны (з ліч. 2, 3, 4 калашыны́), калашы́н; ж.
Разм. Тое, што і калоша 1. [Янаш] закасаў калашыну і паказаў чырвоную апухлую лытку. Няхай. З-за куста выскачыў хлапчук з падкасанымі па калена калашынамі. Гурскі.
калашэ́нне, ‑я, н.
Тое, што і каласаванне 1. Калашэнне жыта.
калга́с, ‑а, м.
У СССР — кааператыўная арганізацыя сялян, якія дабравольна аб’ядналіся для сумеснага вядзення буйнай сацыялістычнай сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове грамадскіх сродкаў вытворчасці і калектыўнай працы. Перадавы калгас. Старшыня калгаса. // зб. Калектыў асоб, якія ўваходзяць у гэта аб’яднанне; калгаснікі. Неўзабаве на балотца прыйшоў увесь калгас. [Дзеці] аддалі бацькам рыдлёўкі і ўвесь свой інвентар. Якімовіч.
калга́снік, ‑а, м.
Член калгаса. Пасля вячэры дзед Мікалай расказаў мне ўвесь свой доўгі жыццёвы шлях: шлях панскага батрака — селяніна-бедняка — калгасніка-ўдарніка. Якімовіч.
калга́сніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да калгасніка, калгаснікаў, належыць ім. — Ну, Люба, апраўдала ты давер’е наша, калгасніцкае. Васілевіч.
калга́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да калгаса, калгасаў, належыць ім. Калгасны статак. Калгасныя палеткі. Калгаснае будаўніцтва. // Які ўваходзіць у калгас, працуе ў калгасе. Калгаснае сялянства. Калгасны каваль. Калгасны аграном.
2. Заснаваны на калектыўнай форме гаспадаркі. Калгасны лад. Калгасная вытворчасць.
калго́ткі, ‑так; адз. няма.
Памянш. да калготы.
калго́ты, ‑гот; адз. няма.
Жаночыя ці дзіцячыя панчохі, вывязаныя разам са штанамі; штаны-панчохі.
[Чэшск. kalhoty.]