Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

касмы́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і касмыль. — Азірнуўся я — смаліць за мною верхам на кані кудлаты мужык бег шапкі, толькі касмыкі на галаве трасуцца. Колас.

касмыкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які складаецца з касмыкоў, выступае касмыкамі. Касмыкаватая барада. Касмыкаватыя воблакі.

касмы́ліна, ‑ы, ж.

Разм. Пасма, касмыль. Кроплі поту выступілі на пакатым ілбе з-пад чорнай касмыліны. Лынькоў.

касмыллё, ‑я, н., зб.

Касмылі.

касмы́ль, ‑я, м.

Разм. Скудлачаная пасма валасоў. Міхась.. стаў поркацца каля хамута: выцягнуў з-пад яго касмыль грывы і роўна расчасаў пальцамі. Якімовіч. Мядзведзі цяпер выглядалі неяк сіратліва. Поўсць на іх звісала бруднымі касмылямі, бакі пазападалі. Даніленка. // Пук, шматок (сена, ваты і пад.). Карней Адамавіч на пальчыках падышоў да другой сцяны, выдраў з паза касмыль моху. Жычка. // перан. Клубок, шматок, абрывак (хмары, туману і пад.). [Туман] кудзеліўся яшчэ невялікімі касмылямі. Пальчэўскі.

касне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак., у чым і без дап.

Быць у стане застою, рабіцца косным. Каснець у невуцтве. Паспець у рэлігійных забабонах.

касні́к, ‑а, м.

1. Вузкая палоска тканіны, істужка, якая ўплятаецца ў касу ​1. Маня мела чорныя вачаняты, доўгі носік, дзве каштанавыя коскі. У коскі былі ўплецены каснікі. Карпюк.

2. перан. Тое, што мае форму вузкай палоскі, істужкі, нагадвае істужку. Хвалі ўздымаюцца за кармой і расходзяцца доўгімі каснікамі. Лынькоў.

каснічо́к, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да каснік; вузкі каснік. [На Наташы] чорны хлапцоўскі камбінезон, шчыльна перахоплены поясам у таліі, каляровы каснічок на галаве. Краўчанка.

кассё, я́; мн. ко́ссі (з ліч. 2, 3, 4 кассі́), ко́ссяў; н.

Ручка ў касе ​2; касільна. [Васіль] уткнуў кассё ў мяккую зямлю, трымаючыся моцна рукой за тупы край касы, стаў мянташыць. Мележ. Ля коссяў на плячах прывязаны абмотаныя ў анучку адклёпаныя косы. Пестрак.

ка́ста, ‑ы, ДМ ‑касце, ж.

1. У Індыі і некаторых іншых краінах Усходу — грамадская група, строга адасобленая паходжаннем, родам заняткаў і прававым становішчам сваіх членаў. Каста брамінаў.

2. перан. Замкнутая грамадская групоўка, якая строга ахоўвае сваю адасобленасць і свае саслоўныя або групавыя прывілеі. Дваранская каста.

[Партуг. casta — род, пакаленне ад лац. castus — чысты.]